Украінскі судзьдзя закапаў на гародзе $150,000 хабару ў шкляным слоіку, паведаміў кіраўнік спэцыялізаванай антыкарупцыйнай пракуратуры Ўкраіны Назар Халадніцкі на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Судзьдзя зь Днепрапятроўскай вобласьці Мікола Чавус пакуль недаступны для камэнтараў. Паводле ўкраінскай канстытуцыі, судзьдзя мае недатыкальнасьць і ня можа быць арыштаваны. Вярхоўная Рада, якая можа пазбавіць яго недатыкальнасьці, на вакацыях да 6 верасьня.
Калі Чавус будзе прызнаны вінаватым, яму пагражае да 12 гадоў зьняволеньня.