Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо 22 чалавекі загінулі ад урагану і паводкі ў Македоніі


Для ліквідацыі наступстваў стыхійнага бедзтва ў Скоп'е задзейнічалі македонскіх вайскоўцаў
Для ліквідацыі наступстваў стыхійнага бедзтва ў Скоп'е задзейнічалі македонскіх вайскоўцаў

У Македоніі колькасьць загінулых ад урагану, які абрынуўся на сталіцу, Скоп’е, вырасла да 22. Улады інфармуюць, што сярод іх і 12-гадовы хлопчык, цела якога знайшлі ў заносах гразі. 16-месячная дзяўчынка застаецца зьніклай бязь вестак.

Прэзыдэнт Георгі Іванаў вырашыў ахвяраваць свой заробак за гэты месяц, 78000 дынараў (прыблізна $1400), людзям, якія пацярпелі ад урагану і паводкі.

Кіраўніца Чырвонага Крыжа Скоп’е, Зузана Тунева інфармуе, што каля 10 тысяч чалавек у найбольш пацярпелых раёнах атрымалі ежу, ваду і адзеньне. Каля 3500 дамоў былі затопленыя, многія школы былі ператвораны ў прытулкі для пацярпелых ад паводкі. Эўразьвяз ужо задзейнічаў свой мэханізм грамадзянскай абароны ў рамках дапамогі Македоніі. У Скоп’е накіраваная група тэхнічных экспэртаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG