Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея паступова здыме санкцыі з Турэччыны, кажа Пуцін пасьля сустрэчы з Эрдаганам


Рэджэп Эрдаган і Ўладзімір Пуцін на сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу 9 жніўня.
Рэджэп Эрдаган і Ўладзімір Пуцін на сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу 9 жніўня.

Пасьля сустрэчы 9 жніўня ў Санкт-Пецярбургу кіраўнікі Расеі і Турэччыны заявілі пра неабходнасьць вярнуць двухбаковыя адносіны на дакрызісны ўзровень.

Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін сказаў, што Расея крок за крокам здыме санкцыі супраць Турэччыны і што наперадзе ляжыць цяжкая праца, каб аднавіць гандаль і эканамічнае супрацоўніцтва.

Назваўшы Пуціна «дарагім другам», прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган сказаў, што дзьве краіны могуць адбудаваць разбураныя сувязі і зрабіць іх яшчэ больш шчыльнымі.

Гэта першы саміт дзьвюх краінаў ад лістапада 2015 году, калі адносіны паміж імі вельмі абвастрыліся з-за зьбітага турэцкімі ВПС расейскага бамбавіка Су-24 паблізу сырыйска-турэцкай мяжы. Тады Расея ўвяла супраць Турцыі эканамічныя санкцыі.

Кантакты Масквы і Анкары аднавіліся пасьля таго, як 27 чэрвеня Эрдаган у лісьце да Пуціна выказаў шкадаваньне з нагоды гібелі расейскага пілёта Су-24.

Візыт Эрдагана ў Расею праходзіць на фоне напружанасьці ў адносінах Анкары з ЗША і Эўразьвязам у сувязі з масавымі арыштамі і перасьледам падазраваных у спробе дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG