Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Растове-на-Доне пакінуў у сіле прысуд Сяргею Літвінаву


 Сяргей Літвінаў
Сяргей Літвінаў

Суд у Растоўскай вобласьці адхіліў апэляцыю на прысуд украінцу Сяргею Літвінаву, асуджанаму на восем з паловай гадоў зьняволеньня па абвінавачаньні ў рабаваньні.

Адвакат Літвінава Віктар Паршуткін мае намер падаць скаргу ў Эўрапейскі суд па правах чалавека. Ён таксама паведаміў, што Генпракуратура Расеі пісьмова выбачылася перад Літвінавым за заведзеныя раней супраць яго справы па артыкулах «забойства» і «выкарыстаньне забароненых сродкаў і мэтадаў вядзеньня вайны».

Літвінаў быў затрыманы летам 2014 году. Паводле вэрсіі сьледзтва, ён у складзе ўкраінскага дабравольніцкага батальёну «Дняпро-1» забіў некалькі дзясяткаў мірных жыхароў Луганскай вобласьці. 25 лістапада 2015 году абвінавачаньні ў масавых забойствах зь Літвінава былі зьнятыя. Сьледчы камітэт Расеі заявіў, што Літвінаў абгаварыў сябе. Сам ён сьцьвярджае, што быў вымушаны прыдумляць дэталёвыя паказаньні аб забойствах пад катаваньнямі.

Адначасова, аднак, супраць Літвінава была распачатая справа аб рабаваньні. Паводле абвінаваўцаў, украінец разам зь невядомымі вайскоўцамі адабраў у грамадзяніна Расеі Аляксандра Лысенкі два аўтамабілі.

Адвакат Літвінава Віктар Паршуткін падаў суду дакумэнты, паводле якіх адзін аўтамабіль належыць жыхару Луганскай вобласьці і знаходзіцца на дадзены момант у вышуку, а другі да гэтага часу знаходзіцца ў Луганску і, паводле зьвестак ДАІ Украіны, не выкрадаўся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG