Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі ўрад акрэдытаваў вайсковага аташэ ЗША


Палкоўнік Майкл ВанДэВэльдэ атрымаў акрэдытацыю ў якасьці вайсковага аташэ Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве.

Пра гэта паведаміла прэс-служба амбасады ЗША ў Беларусі.

Яго беларускі калега падпалкоўнік Андрэй Мішута будзе акрэдытаваны ў якасьці вайсковага аташэ па сумяшчальніцтве ў Вашынгтоне.

«Акрэдытацыя палкоўніка ВанДэВэльдэ ўяўляе сабой наступны крок па аднаўленьні ваеннага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і ЗША. Магчымасьць узаемнай акрэдытацыі ваенных аташэ абмяркоўвалася сёлета падчас візыту ў Менск ў сакавіку намесьніка памочніка міністра абароны ЗША Майкла Карпэнтэра», — адзначае амбасада ЗША.

Паводле прэс-службы міністэрства абароны Беларусі, палкоўнік Майкл ВанДэВэльдэ зьяўляецца таксама сухапутным аташэ пры амбасадзе ЗША ва Ўкраіне.

Знаходзячыся ў Беларусі, 9 жніўня Майкл ВанДэВэльдэ наведае міратворчую роту 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады падчас палявога выхаду. 8 жніўня палкоўнік Майкл ВанДэВэльдэ меў акрэдытацыйную сустрэчу ў дэпартамэнце міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва міністэрства абароны Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG