Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп прапануе зьнізіць падаткі для карпарацый і будаваць нафтаправод з Канады


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі ЗША Дональд Трамп заклікаў да зьніжэньня падаткаў, зьменаў у дзяржаўным рэгуляваньні бізнэсу і павышэньня дабрабыту сярэдняй клясы. Ён выступіў у Эканамічным клюбе Дэтройту для так званай «перазагрузкі» сваёй выбарчай кампаніі.

Трамп лічыць неабходным адрадзіць праект будаўніцтва нафтаправоду з Канады праз усе цэнтральныя амэрыканскія штаты і адмовіцца ад падатку на буйныя аб’екты нерухомасьці ў выпадку сьмерці іх багатых уладальнікаў.

Паводле інфармацыі, атрыманай ад яго памочнікаў, Трамп плянуе заклікаць да скарачэньня падаткаў для карпарацый з 39 адсоткаў да 15-ці, а таксама спрасьціць і зьнізіць падаткаабкладаньне для шараговых грамадзян. Пра гэта інфармуе «Голас Амэрыкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG