Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Fitch: Лукашэнка застанецца ва ўладзе яшчэ да 5 год


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Міжнароднае агенцтва Fitch Ratings прагназуе, што ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве (звычайна пад гэтым выразам маецца на ўвазе 3–5 год) Аляксандар Лукашэнка застанецца ва ўладзе, нягледзячы на слабасьць нацыянальнай эканомікі, паведамляе БелаПАН.

Агенцтва пацьвердзіла доўгатэрміновы сувэрэнны крэдытны рэйтынг Беларусі на ўзроўні «B-» і кароткатэрміновы рэйтынг на ўзроўні «В» са стабільным прагнозам. Такі рэйтынг адлюстроўвае высокі чалавечы патэнцыял Беларусі і пры гэтым — слабасьць эканомікі, паведамляе Fitch.

Паводле ацэнкі экспэртаў, Беларусь застаецца адной з найменш рэфармаваных краін СНД. Дзяржаўныя прадпрыемствы працягваюць граць тут дамінуючую ролю ў эканоміцы.

«Макраэканамічныя паказчыкі Беларусі нашмат слабейшыя, чым у іншых краінах», — лічаць эканамісты Fitch.

Згодна зь іхнімі прагнозамі, у 2017 годзе Беларусь вернецца да ўмеранага эканамічнага росту. Гэта будзе абумоўлена паляпшэньнем зьнешняга асяродзьдзя, аднак унутраны попыт будзе заставацца слабым.

Нягледзячы на слабую эканоміку і складанае становішча на фінансавым рынку, цяперашняе кіраўніцтва Беларусі ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве застанецца ва ўладзе, лічаць аналітыкі.

«Палітычная ўлада Беларусі засяроджаная ў руках прэзыдэнта Лукашэнкі, які знаходзіцца ва ўладзе з 1994 году. У той жа час апазыцыя слабая, і Fitch лічыць, што Лукашэнка застанецца пры ўладзе ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве», — прагназуюць аналітыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG