Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 жніўня 2016: Гадавіна першай беларускай кнігі


Старонкі Скарынавай Бібліі
Старонкі Скарынавай Бібліі

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

На хутары каля заказьніка «Блакітныя азёры» пачынаецца мастацкі эка-пленэр. Падчас пленэру мастакі слухаюць лекцыі ад эколягаў, размаўляюць зь мясцовымі жыхарамі, плаваюць у азёрах і ствараюць мастацтва. Вынікам стане выстава, якая пройдзе ў жніўні ў галерэі «Ў». Тэмай пленэру сёлета будзе прырода гуку.

У Верхнім горадзе ў Менску пройдзе сьвята польскай культуры, на якім выступаць калектывы мастацкай самадзейнасьці, пройдзе кірмаш народных майстроў і адбудзецца канцэрт музыкі Фрыдэрыка Шапэна ў джазавай аранжыроўцы. Пачатак а 13.00.

«Дзіцячая музыкальная субота» на плошчы Свабоды ў Менску. У рамках штотыднёвага канцэрту клясычнай музыкі пад адкрытым небам выступяць юныя выканаўцы. Пачатак а 20.00.

У гісторыі:

1409 ― вялікі магістар Тэўтонскага Ордэну Ульрых фон Юнгінген абвясьціў вайну Вялікаму Княству Літоўскаму і Польскаму Каралеўству.

1517 ― Францішак Скарына выдаў першую друкаваную беларускую кнігу ― «Псалтыр».

1806 ― Імпэратар Франц II Габсбург, пасьля перамогі Напалеона ў бітве пад Аўстэрліцам, адмовіўся ад нямецкай кароны, такім чынам паклаўшы канец Сьвятой Рымскай імпэрыі.

1840 ― нарадзіўся Альгерд Абуховіч, беларускі паэт, перакладнік.

1928 ― нарадзіўся Эндзі Ўоргал, выбітны прадстаўнік поп-арту і сучаснай культуры.

1938 ― нарадзіўся Ігар Лучанок, беларускі кампазытар, аўтар папулярных песень.

1945 ― першы ў гісторыі выпадак ужываньня атамнай зброі ― бамбаваньне амэрыканцамі гораду Хірасіма (Японія).

У памяці:

1660 — памёр Дыега Вэляскес, гішпанскі мастак, адзін з найвялікшых прадстаўнікоў гішпанскага Залатога веку.

1877 — памёр Іван Насовіч, беларускі мовазнавец, лексыкограф, фальклярыст, этнограф.

Цытата:

«Гравюры Скарыны!
Ён выразаў іх
На спаконвечным
Дрэве гісторыі
Свайго народу,
Хоць мог бы падабраць
I больш падатлівы,
I больш удзячны
Матэрыял.
I выразаў ён іх
Не штыхелем-разцом,
А промнем сонца,
Промнем сваёй веры
I любові да народу.
Таму штрых кожны
Быў такі глыбокі,
Што ні агонь,
Ні забыцьцё,
Ні ворагі,
Ні час
Гравюраў гэтых
Зьнішчыць
Не змаглі.
I сёньня
Нейкая чароўная
Жыве ў іх сіла,
Якая сьляпым
Вяртае зрок,
Глухім — іх слых,
Няпомнячым — іх памяць,
А безьязыкім — мову».

Максім Танк, «Гравюры Скарыны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG