Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйская група прапануе абмяняць целы расейцаў са зьбітага Мі-8


Генэральны фонд па справах ваеннапалонных прапануе абмяняць целы членаў экіпажу зьбітага 1 жніўня Мі-8 на сваіх прыхільнікаў, якія ўтрымліваюцца Асадам і «Хэзбалой».

Сырыйская групоўка абвясьціла 4 жніўня, што ў яе распараджэньні ёсьць пяць целаў вайскоўцаў, якія загінулі, калі расейскі верталёт Мі-8 быў зьбіты ў Сырыі. Гэтая групоўка прапануе ў абмен на целы вызваліць узятых у палон сваіх байцоў.

Расейскі вайсковы верталёт быў зьбіты над тэрыторыяй, кантраляванай апазыцыяй у правінцыі Ідліб, 1 жніўня, тады загінулі ўсе пяцёра чалавек на борце. Гэта стала самай вялікай афіцыйна прызнанай стратай расейскіх вайскоўцаў ад таго часу, як Расея разгарнула сваю ваенную апэрацыю ў Сырыі ў верасьні 2015 году.

Патрабаваньне аб абмене было падпісана групоўкай, якая называе сябе «Генэральны фонд па справах палонных». Яна дамагаецца вызваленьня зьняволеных, якія ўтрымліваюцца урадам Башара Асада і саюзьнікам Дамаска — шыіцкай групоўкай «Хзхбала» ў Лібане.

Групоўка не назвала імёнаў зьняволеных, вызваленьня якіх яна дамагаецца, і іх колькасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG