Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: забіты магчымы арганізатар нападу на рэйс расейскага А321


Прадстаўнік Міністэрства абароны Эгіпту заявіў, што ў выніку авіяналёту узброеных сілаў краіны быў забіты лідэр сінайскага аддзелу так званай «Ісламскай дзяржавы».

Менавіта гэтую групоўку кіраўнік ЦРУ Джон Брэнан, выступаючы ў чэрвені ў Сэнаце, назваў адказнай за катастрофу расейскага рэйсу А321. Брэнан тады заявіў, што гэта «самая баяздольная і небясьпечная групоўка на ўсёй тэрыторыі Эгіпту» на сёньняшні дзень.

Заява эгіпэцкага вайсковага ведамства была апублікаваная на афіцыйнай старонцы ў «Фэйсбуку». Паводле генэрала Махамэда Саміра, апэрацыя, у якой была задзейнічаная вайсковая авіяцыя, была праведзена на поўдзень ад найбуйнейшага гораду ў правінцыі Паўночны Сінай — Эль-Арыш.

Сьцьвярджаецца, што разам з кіраўніком групоўкі Абу Дуаа аль-Ансары былі забітыя таксама некалькі яго памочнікаў і яшчэ 45 баявікоў. Калі была праведзена апэрацыя, не ўдакладняецца.

Самалёт A321 расейскай авіякампаніі «Кагалымавія», які выконваў рэйс з Шарм-эш-Шэйху ў Санкт-Пецярбург, разьбіўся 31 кастрычніка падчас палёту над Сінайскім паўвостравам. Загінулі ўсе 224 чалавекі, якія знаходзіліся на борце.

«Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за выбух самалёта і нават падала падрабязнасьці — бомбу на ляйнэр нібыта пранесьлі пад выглядам бляшанкі з газіроўкай.

Пра гэта інфармуе ВВС. http://www.bbc.com/russian/news-36982117

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG