Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анкара выдала 100 ордэраў на арышт супрацоўнікаў вайсковага шпіталя


Улады Турэччыны 2 жніўня выдалі 100 ордэраў на арышт супрацоўнікаў і лекараў галоўнага вайсковага шпіталя ў Анкары. Паводле СМІ, паліцыя правяла ператрусы ў шпіталі пры Акадэміі вайсковай медыцыны, аднак аб магчымых затрыманьнях пакуль не паведамляецца, інфармуе Deutsche Welle.

Супрацоўнікаў шпіталя падазраюць у дапамозе ў прасоўваньні вайсковай кар’еры аднадумцаў прапаведніка Фэтхулаха Гюлена, якога турэцкі прэзыдэнт лічыць ідэйным натхняльнікам спробы перавароту. Нібыта лекары давалі асобным асобам даведкі аб ідэальным стане здароўя, якія не адпавядалі рэчаіснасьці.

Рух «Хізмэт», які ачольвае Гюлен, турэцкія ўлады вінавацяць у спробах разбурыць дзяржаўныя інстытуты і дэстабілізаваць сытуацыю ў краіне. Гюлен іміграваў у ЗША пасьля таго, як турэцкі ўрад у 1997 годзе абвінаваціў яго ў спробе стварыць ісламскую дзяржаву. Сам Эрдаган ускладае на Гюлена адказнасьць за тое, што прыхільнікі прапаведніка, якія працуюць у паліцыі і органах юстыцыі, арганізавалі праслухоўваньне некалькіх тысяч тэлефонных размоваў, расшыфроўка часткі якіх была выкарыстаная для раскручваньня ў Турцыі карупцыйнага скандалу. Гюлен усе абвінавачаньні на свой адрас адкідае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG