Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Таджыкістане будуць штрафаваць СМІ за выкарыстаньне незразумелых словаў


У Таджыкістане створана адмысловая камісія для праверкі матэрыялаў СМІ на прадмет захаваньня нормаў дзяржаўнай (таджыцкай) мовы, паведамілі прадстаўнікі Камітэту па мове і тэрміналёгіі Таджыкістану.

СМІ, якія парушаць патрабаваньні закону, будуць штрафаваць. Для фізычных асобаў штрафы складуць ад 120 да 160 даляраў, для юрыдычных — 240-320 даляраў.

Правярацца на моўныя нормы будуць праграмы на тэлебачаньні і радыё, а таксама матэрыялы друкаваных і інтэрнэт-газэтаў.

Раней Камітэт па мове і тэрміналёгіі заклікаў журналістаў да захаваньня «нормаў дзяржаўнай мовы». Старшыня камітэту Гаўхар Шарыфзада выказала сваю незадаволенасьць тым, што журналісты ў сваіх матэрыялах выкарыстоўваюць «незнаёмыя словы».

«Часам журналісты да дзесяці і больш разоў выкарыстоўваюць у тэкстах такія словы, якія незразумелыя для гледачоў і слухачоў. Такім чынам, парушаюцца нормы закону», — заявіла Шарыфзада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG