Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лагвінец атрымаў папярэджаньне за канцэрт Вольскага


Слухачы на канцэрце Лявона Вольскага ў Сухараве.
Слухачы на канцэрце Лявона Вольскага ў Сухараве.

Намесьнік старшыні руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец атрымаў афіцыйнае папярэджаньне акруговай выбарчай камісіі за агітацыю на пікеце па зборы подпісаў за сваё вылучэньне кандыдатам у дэпутаты. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на першага намесьніка старшыні руху Юрася Губарэвіча.


Пікет Лагвінца ў менскім сталічным мікрараёне Сухарава 27 ліпеня, на якім адбыўся канцэрт рок-музыкі Лявона Вольскага, сабраў сотні чалавек. Папярэджаньне не палітыку было вынесена 29 ліпеня.

«Наколькі вядома, у Лагвінца нават два папярэджаньні, што згодна з палажэньнем інструкцыі Цэнтравыбаркаму для акруговых выбарчых камісій можа аўтаматычна прывесьці да яго нерэгістрацыі. На маю думку, папярэджаньне абсалютна неабгрунтаванае, таму што гаворка ідзе пра форму пікету па зборы подпісаў, якую ён абраў. Так, незвычайная форма, якая, можа быць, не выкарыстоўвалася раней прадстаўнікамі беларускай апазыцыі, але тым ня менш і збор подпісаў пад сьцягамі ў людных месцах, і правядзеньне канцэрту — усё гэта было накіравана на тое, каб прыцягнуць дадатковую ўвагу людзей з акругі», — цытуе Губарэвіча БелаПАН.

«Тут пазыцыя Цэнтравыбаркаму — зрабіць кампанію найменш заўважнай для грамадзтва і выбаршчыкаў, загнаць яе ў глухі кут і такім чынам працаваць на пацвярджэньне слоў кіраўніка КДБ Вакульчыка, які казаў, што апазыцыі не відаць і не чуваць. На самай справе, яе і відаць, і чуваць, і ЦВК гэтым моцна незадаволены », — дадаў палітык.

Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына 29 ліпеня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску заявіла: «Якія музыкі? Зараз збор подпісаў ідзе, ніякай агітацыі. Ніякіх музыкаў не павінна там быць. А вы кажаце пра тое, што там ужо вялася актыўная перадвыбарная агітацыя. Давайце мухі і катлеты разьмяжоўваць. Збор подпісаў — гэта адно, а музыка, прамовы ў мэгафон доўгія, гучныя — гэта зусім розныя рэчы»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG