Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Францішак: «Ісламская дзяржава» — гэта не іслам


Папа Францішак.
Папа Францішак.

Называць іслам «рэлігіяй тэрарызму» няправільна і несправядліва, заявіў журналістам папа рымскі Францішак на борце самалёта па дарозе з Польшчы ў Ватыкан.

На пытаньне аб тым, чаму ён ніколі не выкарыстоўвае словы «іслам» і «мусульманскі» для апісаньня тэрарыстычных актаў і праяваў гвалту, пантыфік адказаў, што «ідэнтыфікаваць іслам з гвалтам — памылкова».

«У кожнай рэлігіі заўсёды ёсьць малалікая група фундамэнталістаў», — сказаў пантыфік. Папа рымскі сказаў, што неаднаразова меў зносіны з імамамі, і яму знаёмы іх вобраз мысьленьня. «Яны шукаюць міру», — падкрэсьліў ён.

У той жа час тэрарыстычную групоўку «Ісламская дзяржава» Францішак ня лічыць датычнай да ісламу.

Гвалт не ўласьцівы прадстаўнікам нейкай асобнай рэлігіі, перакананы ён. Сапраўды гэтак жа, як мы не заяўляем, што ўсе каталікі агрэсіўныя, нельга рабіць падобныя абагульненьні і на адрас мусульман.

«Мне не падабаецца ўжываць словазлучэнне „ісламскі гвалт“, таму што кожны дзень, чытаючы газэты, я бачу гвалт: там мужчына забівае сваю дзяўчыну, яшчэ недзе — сваю цёшчу. І ўсё гэта — хрышчоныя каталікі. Калі казаць пра ісламскі гвалт, тады трэба казаць і пра гвалт каталіцкі», — цытуе пантыфіка «Нямецкая хваля».

31 ліпеня папа рымскі адслужыў непадалёк ад Кракава ўрачыстую імшу, прымеркаваную да завяршэньня Сусьветных дзён каталіцкай моладзі, якія праходзілі ў Польшчы. Набажэнствам, у якім прынялі ўдзел больш за 2,5 мільёна чалавек, завяршыўся пяцідзённы візыт пантыфіка ў Польшчу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG