Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдатамі ў дэпутаты вылучыліся больш як 350 чалавек


Кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, паводле дадзеных ЦВК, вылучыліся 359 чалавек.

Больш за ўсё прэтэндэнтаў на месца ў Палаце прадстаўнікоў на дадзены момант у Менску — 80 чалавек. У выбаркамы паступіла 452 камплекты дакумэнтаў ад патэнцыйных кандыдатаў.

Вылучацца можна шляхам збору подпісаў, ад палітычных партый і ад працоўных калектываў, выкарыстоўваючы як адзін з гэтых спосабаў, так і два ці тры адначасова, нагадвае БЕЛТА.

Раней апазыцыйныя сілы Беларусі заяўлялі, што агульнымі намаганьнямі могуць заявіць для ўдзелу ў выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня каля 250 прэтэндэнтаў.

Вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты завяршаецца 1 жніўня, а іх рэгістрацыя — 11 жніўня. Па 10 верасьня ўключна пройдзе перадвыбарчая агітацыя. Выбары прызначаныя на 11 верасьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG