Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Чэхіі выказваецца за ўзбраеньне грамадзянаў і плот на мяжы


Прэзыдэнт Чэхіі Mілаш Зэман лічыць, што ў сувязі з пагрозай тэрарызму асобы, якім было адмоўлена ў статусе ўцекача, павінны быць дэпартаваныя з краіны ў самыя кароткія тэрміны.

«Чэскія грамадзяне павінны ўзбройвацца, каб у выпадку неабходнасьці яны маглі скарыстацца зброяй. Раней я быў супраць захоўваньня празьмерна высокай колькасьці зброі, але пасьля іх нападаў думаю ўжо інакш», — заявіў кіраўнік Чэхіі ў інтэрвію інтэрнэт-тэлебачаньню Blesk.cz. у сувязі з падзеямі, што мелі ў апошнія тыдні месца ў Нямеччыне і Францыі.

Прэзыдэнт адначасова выказаўся на карысьць актыўнай аховы межаў і паведаміў, што ў выпадку вялікага міграцыйнага напору ён «ня быў бы супраць плота».

Міністэрства абароны выдзеліць на ахову Праскага Граду, які, па словах Мілаша Зэмана, мог бы стаць цэльлю тэрарыстаў, як і іншыя месцы масавага збору людзей, 100 мільёнаў крон (3,7 мільёна эўра).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG