Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 28 ліпеня 2016: Дзень памяці Алеся Гаруна, канцэрт гурту «Нэйра Дзюбэль» у Менску


Музыкі гурту «Нэйра Дзюбэль» Аляксандар Кулінковіч, Юры Навумаў і Віталь Абрамовіч у студыі Радыё Свабода
Музыкі гурту «Нэйра Дзюбэль» Аляксандар Кулінковіч, Юры Навумаў і Віталь Абрамовіч у студыі Радыё Свабода

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

У Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь (Менск, вул. Леніна, 20)ўпершыню адбудзецца кінапаказ пра легендарных менчукоў, якія пакінулі яркі сьлед у гісторыі Менску. Мадэратар: культуроляг Максім Жбанкоў. Уваход вольны. Пачатак а 17.30.

У Музэі гісторыі Вялікай айчыннай вайны (Менск, пр. Пераможцаў, 8) адкрываецца выстава Міхаіла Савіцкага «Лічбы на сэрцы». Выстава працуе ад 10.00 да 18.00.

Канцэрт гурту «Нэйра Дзюбэль», прымеркаваны да 27-годзьдзя гурту, адбудзецца ў клюбе «Или» (пр. Незалежнасьці, 131/1). Пачатак а 19:00.

У Джаз-клюбе ў Менску (Палац рэспублікі, пл. Кастрычніцкая, 1) пройдзе канцэрт квінтэту Юліі Міхайлаўскай з Санкт-Пецярбургу. Пачатак а 20:00

У гісторыі:

1914 — Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Сэрбіі, што дало пачатак Першай сусьветнай вайне.

1943 — нарадзіўся Рычард Райт, клявішнік гурта «Пінк Флойд».

1944 — ад нацысцкай акупацыі вызваленае Берасьце.

1989 — Вярхоўны Савет Латвійскай ССР абвясьціў сувэрэнітэт Латвіі.

2000 — у Катыні ўрачыста адкрыты мэмарыял польскіх і расейскіх ахвяр НКВД.

У памяці:

1741 — памёр Антоніё Вівальдзі, італьянскі кампазытар.

1750 — памёр Ёган Сэбастыян Бах, нямецкі кампазытар.

1897 — памёр Янка Лучына, беларускі паэт.

1920 — памёр Алесь Гарун, беларускі літаратар.

1997— памёр Лявон Луцкевіч, беларускі грамадзкі і культурны дзяяч, пэдагог, мэмуарыст.

Цытата:

«Ты, мой брат, каго зваць беларусам,
Роднай мовы сваёй не цурайся;
Як ня зрокся яе пад прымусам,
Так і вольны цяпер не зракайся.

Ад дзядоў і ад прадзедаў, браце,
Гэта скарб нам адзін захаваўся,
У сялянскай аграбленай хаце
Толькі ён незабраны астаўся.

Ў старыну беларус, не падданы,
Гаспадарыў, быў сам над сабою
I далёка у сьвеце быў знаны
За літоўскай і ляшскай зямлёю».

Алесь Гарун, пачатак верша «Ты, мой брат, каго зваць беларусам...»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG