10:01
27.7.2016
На плошчы Незалежнасьці завяршылася акцыя Сьвята Незалежнасьці, якую арганізаваў «Малады Фронт». Каля 30 чалавек зь бел-чырвона-белымі сьцягамі ўтварылі ланцуг, які расьцягнуўся ад плошчы да вуліцы Валадарскага. Актывісты раздалі мінакам каля 400 бел-чырвона-белых стужак. Міліцыянты пільна сачылі за акцыяй, здымалі ўдзельнікаў і амаль на ўсіх склалі пратаколы. Затрыманьняў не было.