Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвята Незалежнасьці: Ранішняя акцыя «Маладога Фронту» ў цэнтры Менску

А 8.30 «Малады Фронт» праводзіць акцыю #СьвятаНезалежнасьці. Актывісты заклікалі выйсьці на менскую Плошчу Незалежнасьці зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Удзельнікі акцыі хочуць стаць ланцугом уздоўж праспэкту Незалежнасьці.

На плошчы Незалежнасьці завяршылася акцыя Сьвята Незалежнасьці, якую арганізаваў «Малады Фронт».

Каля 30 чалавек зь бел-чырвона-белымі сьцягамі ўтварылі ланцуг, які расьцягнуўся ад плошчы да вуліцы Валадарскага. Актывісты раздалі мінакам каля 400 бел-чырвона-белых стужак. Міліцыянты пільна сачылі за акцыяй, здымалі ўдзельнікаў і амаль на ўсіх склалі пратаколы. Затрыманьняў не было.

Сярод удзельнікаў былі Зьміцер Дашкевіч, Павал Вінаградаў, Вольга Мікалайчык, Ніна Багінская, Максім Вінярскі, Леанід Кулакоў, Павал Пракаповіч.

Сустаршыня «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч ацаніў акцыю станоўча, сказаў, што і тыя, хто прыйшоў падтрымаць Дзень Незалежнасьці, і тыя, хто праходзіў міма, засьведчылі, што беларусы падтрымліваюць незалежнасьць Беларусі і бел-чырвона-белы сьцяг.

XS
SM
MD
LG