Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлекамунікацыйная кампанія Verizon купляе інтэрнэт-кампанію Yahoo за 4,83 мільярда даляраў


Зьдзелка тычыцца інтэрнэт-бізнэсу Yahoo і часткі нерухомасьці кампаніі.

Паводле прэс-рэлізу, Verizon не атрымае кантролю над азіяцкімі актывамі інтэрнэт-кампаніі, напрыклад, яе доляй у Alibaba Group і Yahoo Japan. Асобна будзе прададзеная інтэлектуальная ўласнасьць кампаніі.

Глябальная аўдыторыя Yahoo перавышае 1 мільярд актыўных карыстальнікаў штомесяц, уключаючы 600 мільёнаў актыўных карыстальнікаў мабільных тэлефонаў.

Для Verizon, якая раней набыла кампанію AOL, купля Yahoo зьяўляецца часткай стратэгіі разьвіцьця: кампанія спрабуе прыцягнуць спажыўцоў, якія выкарыстоўваюць розныя прылады, а таксама рэклямадаўцаў.

Чакаецца, што зьдзелка завершыцца ў першым квартале 2017 году.

Yahoo была створаная ў 1995 годзе двума студэнтамі Стэнфардзкага ўнівэрсытэту. На працягу больш чым 20 гадоў кампанія заставалася самастойнай. Яна ўключала ў сябе пошукавую сыстэму і цэлы шэраг інтэрнэт-сэрвісаў. У апошнія гады Yahoo цярпела страты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG