Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя можа супольна выставіць на выбары каля 250 кандыдатаў


Ілюстрацыйнае фота. Пікет па зборы подпісаў у Гомелі
Ілюстрацыйнае фота. Пікет па зборы подпісаў у Гомелі

Агульнымі намаганьнямі апазыцыйныя сілы Беларусі могуць заявіць для ўдзелу ў выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня каля 250 прэтэндэнтаў.

Па 70 чалавек вылучана на зьездах Аб’яднанай грамадзянскай партыі і партыі БНФ. 50 кандыдатаў мае партыя «Справядлівы сьвет». Каля 30 прэзэнтуюць сацыял-дэмакраты. Столькі ж мае і грамадзянская кампанія «Гавары праўду». Ёсьць яшчэ кандыдаты ад незарэгістраванай партыі БХД і руху «За свабоду». Але бальшыня зь іх аформленыя як вылучэнцы ад апазыцыйных партыяў.

Частка апазыцыянэраў вылучаецца шляхам збору подпісаў і ад палітычных партыяў адначасова. Усяго пададуць для рэгістрацыі дакумэнты 250 кандыдатаў ад апазыцыйных партыяў і рухаў.

Тым часам, як паведамілі Свабодзе ў Цэнтравыбаркаме, 30 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты ўжо перадалі ў акруговыя выбарчыя камісіі ўсе патрэбныя дакумэнты для рэгістрацыі.

Найбольшая колькасьць кандыдатаў падала дакумэнты ў Магілёўскай вобласьці — 10. Сярод першых вылучэнцаў два дзейныя дэпутаты Палаты — Ала Навумчык і Міхаіл Расоха. Абое яны балятуюцца ў Гомельскай вобласьці. У Капыльскай выбарчай акрузе зьбіраецца стаць дэпутатам намесьніца міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Людміла Ніжэвіч. У Дзяржынскай выбарчай акрузе, дзе за дэпутацкі мандат мае намер пазмагацца адзін з кіраўнікоў «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў, перадаў дакумэнты для рэгістрацыі генэральны дырэктар «Дарбудіндустрыі» Юры Лобач.

У сьпісе 30 першых вылучэнцаў прадстаўленыя тры палітычныя партыі — КПБ, ЛДП і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG