Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая страляніна ў Флорыдзе. Забітыя два чалавекі каля начнога клюбу


Ілюстрацыйнае фота. Страляніна ў Арланда, ЗША, 12 чэрвеня 2016 году
Ілюстрацыйнае фота. Страляніна ў Арланда, ЗША, 12 чэрвеня 2016 году

Два чалавекі забітыя і яшчэ 14 параненыя ў выніку атакі каля начнога клюбу ў горадзе Фор-Маерс (Fort Myers) у штаце Флорыда.

Страляніна пачалася на паркоўцы каля начнога клюбу Club Blu каля 12:30 па мясцовым часе (7:30 па Менску). У клюбе праходзіла вечарына для падлеткаў, піша The Mirror.

Паліцыя Форт-Маерс паведаміла, што прынамсі два чалавекі забітыя, а 14-16 чалавек параненыя. Адной з ахвяраў стаў хлопец 14 год.

Як перадае The Mirror са спасылкай на паліцыю, у горадзе была страляніна яшчэ ў двух месцах. Так, адзін са сьведкаў распавёў, як чалавек езьдзіў на чорнай Honda SUV і страляў па выпадковых дамах.

Пакуль невядома, ці гэтыя здарэньні зьвязаныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG