Затрыманы сырыйскі ўцякач, які забіў жанчыну і параніў двух мінакоў.
Паліцыя нямецкага горада Ройтлінген, якая затрымала сырыйскага ўцекача, каторы забіў жанчыну, заявіла, што гэта ня быў тэракт. Пакуль нішто пра гэта ня сьведчыць, гаворыцца ў заяве гарадзкой паліцыі.
Раней у нядзелю паведамлялася, што ўзброены мачэтэ 21-гадовы сырыец напаў на людзей на вуліцы Ройтлінгена. Загінула жанчына, раненьні атрымалі двое мінакоў.
Паліцыі стала вядома, што грамадзянін Сырыі, які чакаў прытулку ў Нямеччыну, датычны і да іншых нападаў, у выніку якіх пацярпелі людзі. Больш падрабязнай інфармацыі не паступала.