Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы тэракт у Багдадзе: сьмяротнік атакаваў прапускны пункт


Багдад, архіўнае фота
Багдад, архіўнае фота

Сьмяротнік атакаваў паліцэйскі кантрольна-прапускны пункт у ірацкай сталіцы Багдадзе. Ёсьць загінулыя і параненыя.

Дакладнае колькасьць ахвяр нападу 24 ліпеня няма. Агенцтвы са спасылкай на іракскіх чыноўнікаў паведамляюць, што загінулі ад шасьці да 12 чалавек, каля 20 чалавек атрымалі раненьні.

Мэдык паведаміў агенцтву Associated Press, што трое загінулых былі супрацоўнікамі паліцыі.

Пакуль ні адна з груповак не ўзяла адказнасьці за напад, які адбылося каля ўваходу ў шыіцкі раён.

Раней тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» узяла на сябе адказнасьць за выбух у Багдадзе 3 ліпеня, у выніку якога загінулі больш за 290 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG