Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвярамі паводак у Кітаі сталі больш за 150 чалавек


Жанчына плача, трымаючы парася, уратаванае ад паводкі, Сяоган, правінцыя Хубэй, 22.07.2016
Жанчына плача, трымаючы парася, уратаванае ад паводкі, Сяоган, правінцыя Хубэй, 22.07.2016

Моцныя праліўныя дажджы, якія абрынуліся на Кітай, справакавалі паводкі. Ахвярамі стыхійнага бедзтва сталі ня менш за 154 чалавекі, і яшчэ 124 прапалі бязь вестак, паведамілі кітайскія ўлады.

Шмат пацярпелых было ў паўночных правінцыях. Мясцовае насельніцтва наракала на адсутнасьць раньняга папярэджаньня аб паводках.

У правінцыі Хэбэй загінулі 114 чалавек, і яшчэ 111 прапалі бязь вестак. У гэтай правінцыі былі эвакуаваны 300 тысяч чалавек.

Пашкоджана 155 тысячаў жылых будынкаў. Непасрэдная матэрыяльная шкода ад паводак склала ня менш за 16 мільярдаў юаняў (прыкладна 2,5 млрд даляраў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG