Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шкоду Чыжа ацанілі амаль на 12 мільёнаў даляраў


Юры Чыж

Сума шкоды па крымінальнай справе ў дачыненьні да бізнэсмэна Юрыя Чыжа складае 238,7 млрд рублёў (амаль на 12 мільёнаў даляраў). Пра гэта распавёў журналістам старшыня КДБ Валер Вакульчык.

Валер Вакульчык распавёў пра падрабязнасьці справы Чыжа

«Фактычна можна на сёньня казаць пра суму шкоды па гэтай крымінальнай справе, якая складае 238,7 мільярда рублёў», — сказаў старшыня КДБ.

Валер Вакульчык распавёў пра крымінальную справу ў дачыненьні да Ўладзімера і Казьбека Япрынцавых, а таксама Аляксандра Арабяна.

«Сьледзтва па гэтай крымінальнай справе завершанае. Матэрыял знаходзіцца на разглядзе ў судзе, — сказаў ён. — Наконт Казьбека і Арабяна тут усё досыць зразумела. Шмат пытаньняў узьнікае ў дачыненьні да Ўладзімера Япрынцава».

Уладзімер Япрынцаў абвінавачваецца не ў махлярстве, а ў дапамаганьні ў махлярстве. Ён дапамагаў сыну вырашаць праблемы, падпісваў гарантыйныя лісты ад «Трайпла», ня маючы на тое паўнамоцтваў.

Таксама Вакульчык далажыў Лукашэнку пра кампэнсацыю ў поўным аб’ёме шкоды без уліку кротнасьці па крымінальнай справе ў дачыненьні да службовых асобаў кампаніяў «Сэрвалюкс» і «Консул».

«Грошы па гэтых крымінальных справах ужо паступілі ў мясцовыя бюджэты і вымяраюцца сотнямі мільярдаў рублёў», — дадаў Валер Вакульчык.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG