Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нягледзячы на путч, візыт Эрдагана ў Беларусь пакуль не скасаваны


Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган

Амбасада Турэччыны вядзе працу над арганізацыяй візыту ў Менск прэзыдэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана, паведамляе БелаПАН са спасылкай на турэцкую дыпляматычную місію.

Запрашэньне наведаць Беларусь Эрдаган атрымаў ад Аляксандра Лукашэнкі ў красавіку гэтага году падчас сустрэчы ў Стамбуле ў рамках саміту Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва. Прэзыдэнт Турэччыны заявіў пра гатоўнасьць прыехаць у Беларусь.

Афіцыйна візыт Эрдагана не анансаваўся, аднак сайт Беларускай гандлёва-прамысловай палаты паведамляе пра беларуска-турэцкі бізнэс-форум, які адбудзецца 29 ліпеня «ў рамках візыту ў Рэспубліку Беларусь прэзыдэнта Турэцкай Рэспублікі Р.Т.Эрдагана».

«Візыт плянуецца. Ніякіх даручэньняў з нагоды яго адмены ў нас не было. Амбасада са свайго боку вядзе працу над арганізацыяй візыту і непасрэдна бізнэс-форуму», — заявіла БелаПАН супрацоўніца амбасады Турцыі.

Чакаецца, што Эрдаган і Лукашэнка прымуць удзел у цырымоніі адкрыцьця ў Менску Саборнай мячэці, якая заплянавана на 29 ліпеня, паведаміў БелаПАН кіраўнік мусульманскай абшчыны імам Зарыф Зулудзі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG