Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вештард, Трусаў, Маслоўскі і іншыя. БСДП (Г) вылучыла сваіх кандыдатаў у дэпутаты


Ілюстрацыйнае фота. Зьезд БСДП «Грамада» ў Менску 13 сакавіка 2016 году
Ілюстрацыйнае фота. Зьезд БСДП «Грамада» ў Менску 13 сакавіка 2016 году

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) вылучыла 34 прэтэндэнты ў дэпутаты ў ходзе 17-га пазачарговага зьезду, які адбыўся ў Менску 17 ліпеня, паведамляе БелаПАН.

У зьезьдзе бралі ўдзел 37 дэлегатаў. Па кожнай з прапанаваных кандыдатур праходзіла тайнае галасаваньне.

У прыватнасьці ў парлямэнт ад партыі будуць балятавацца яе старшыня Ірына Вештард, намесьнікі старшыні Ганна Канюс і Леанід Дубаносаў, сябра прэзыдыюму Ігар Маслоўскі, сябра ЦК Алег Трусаў. Частка патэнцыйных кандыдатаў таксама зарэгістравалі ініцыятыўныя групы і адначасова вылучаюцца зборам подпісаў.

Першы намесьнік старшыні БСДП (Грамада) Ігар Барысаў на зьезьдзе адзначыў, што парлямэнцкая кампанія 2016 году для сацыял-дэмакратаў — самая прадстаўнічая за апошнія гады. На некалькіх папярэдніх выбарах у Палату прадстаўнікоў партыя ішла ў складзе той ці іншай кааліцыі і вылучала 10-11 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG