Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя ў Бэрліне разагнала сьлезацечным газам пратэстоўцаў супраць зносу закінутага дома


У Бэрліне каля трох з паловай тысяч чалавек выйшлі на дэманстрацыю супраць высяленьня групы левых радыкалаў, якія занялі закінуты дом недалёка ад цэнтру горада. Падчас ўзьніклых беспарадкаў было паранена больш за сотню паліцыянтаў, паведамляе Deutsche Welle.

Дэманстранты кідалі ў паліцыянтаў камяні, бутэлькі і фаеры, білі вітрыны ў бліжэйшых крамах і падпалілі некалькі аўтамабіляў. Ахоўнікі правапарадку ўжылі сьлезацечны газ. Больш за восемдзесят мітынгоўцаў былі затрыманыя.

Мінулую дэманстрацыю назвалі самай агрэсіўнай ў сталіцы Германіі за апошнія пяць гадоў.

Пасьля аб’яднаньня Германіі ў 1990 годзе некаторыя закінутыя дамы ва Ўсходнім Бэрліне былі самавольна заселены. Улады горада рабілі спробы зьнесьці незаконна занятыя будынкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG