Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША шырацца пратэсты супраць дзеяньняў паліцыі


У некалькіх гарадах ЗША ў суботу трэці дзень працягваліся пратэсты супраць паліцэйскага гвалту ў дачыненьні да афраамэрыканцаў. Сотні людзей прынялі ўдзел у дэманстрацыі ў Вашынгтоне.

У Нью-Ёрку затрыманы каля 10 маніфэстантаў з ліку тых, якія заблякіравалі рух па адной з аўтатрас. Маніфэстанты несьлі ў руках плякаты з імёнамі Алтона Стэрлінга і Філанда Кастылія, застрэленых паліцэйскімі на гэтым тыдні ў Луізіяне і Мінесоце. На адным з плякатаў было напісана: «Хто наступны?» — на іншым: «Асьцярожна, расізм».

У Мінесоце дэманстранты блякавалі трасу, якая злучае Мінэапаліс і Сен-Пол, дзе 6 ліпеня патрульны застрэліў 32-гадовага вадзіцеля Кастылія. У адказ на заклік разысьціся ў паліцэйскіх паляцелі камяні і бутэлькі. Раненьні атрымалі не менш за тры праахоўніка.

Падчас маршу ў Батон-Руж (Луізіяна), дзе 5 ліпеня паліцэйскі застрэліў 37-гадовага Стэрлінга, у выніку сутычак з праваахоўнікамі былі затрыманыя 30 узброеных актывістаў радыкальнай афраамэрыканскай групоўкі «Чорныя пантэры».

Ненадоўга пратэстоўцы заблякавалі трасы ў Нэшвиле, Індыянапалісе і Сан-Францыска.

Падчас мірнай дэманстрацыі ў Даласе (Тэхас) увечары 7 ліпеня чарнаскуры вэтэран аўганскай вайны забіў пецярых паліцэйскіх, яшчэ семярых параніў, пацярпелі таксама двое мінакоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG