Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі заблякаваныя сайты за заклік да байкоту выбараў у Думу


У «Роскомнадзоре» заявілі, што на заблякаваных сайтах «ажыцьцяўлялася каардынацыя дзеяньняў грамадзян па арганізацыі пратэстных акцый».

«Роскомнадзор» заблякаваў чатыры сайты, дзе ўтрымліваліся заклікі байкатаваць выбары ў Дзяржаўную Думу.

«Дзейнасьць па арганізацыі зрыву выбараў у ніжнюю палату парлямэнта падрывае асновы канстытуцыйнага ладу РФ, згодна зь якімі найвышэйшым непасрэдным выразам ўлады шматнацыянальнага народу РФ зьяўляюцца рэфэрэндум і свабодныя выбары», — сказана ў заяве «Роскомнадзора».

«Роскомнадзор» таксама сьцьвярджае, што на забароненых сайтах «ажыцьцяўлялася каардынацыя дзеяньняў грамадзян па арганізацыі пратэстных акцый, якія праводзяцца з парушэньнем устаноўленага парадку».

Паведамляецца, што з двух сайтаў забароненая інфармацыя ўжо выдаленая.

«Увогуле, мы і так гэта ведалі, але атрымалі яшчэ адно пацьверджаньне, што гэтага ўлада баіцца больш за ўсё», — пракамэнтаваў рашэньне «Роскомнадзора» апазыцыянэр Аляксей Навальны.

Выборы у Дзяржаўную Думу РФ адбудуцца 18 верасьня ў адзіны дзень галасаваньня разам з выбарамі кіраўнікоў шэрагу рэгіёнаў і дэпутатаў рэгіянальных заканадаўчых сходаў.

Паводле дадзеных газэты «Ведамасьці» Цэнтрвыбаркам на «рэкляму» верасьнёўскіх выбараў выдаткуе 21,2 млн рублёў. За гэтыя грошы ў ЦВК разьлічваюць атрымаць агульную канцэпцыю інфармацыйнага суправаджэньня выбарчай кампаніі, яе адзіны стыль, у якім мяркуецца афармляць рэклямныя банэры, сувэнірную прадукцыю і інфармацыйныя матэрыялы, распрацоўку і суправаджэньне промасайту, а таксама набор аўдыё- і відэаролікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG