Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія мытнікі знайшлі ў беларускім цягніку кантрабандных цыгарэт на 1,2 мільёны даляраў


Гэта адбылося 7 ліпеня падчас агляду грузавога цягніка Брэст-Кабыляны ў Тэрэспалі.

Рынкавы кошт грузу перавышае 4,8 мільёна злотых, што роўна 1,2 мільёну даляраў. Гэта рэкордная колькасьць затрыманых кантрабандных цыгарэт сёлета і найбольшая з тых, што знайшлі ў таварных цягніках.

Пра знаходку паведамляе польскае выданьне.

Некалькі дзён таму ў тым жа Тэрэспалі затрымалі партыю на 800 тысяч польскіх злотых.

Польская мытная служба паведамляе, што цыгарэты застаюцца самым частым кантрабандным таварам. У Тэрэспалі ў хуткім часе плянуюць усталяваць найбуйнейшы сканэр для праверкі чыгуначных вагонаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG