Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стралок у паліцэйскіх у Даласе — вайсковы рэзэрвіст, які прайшоў Аўганістан


Адзін з тых, хто ў чацьвер адкрыў агонь па паліцыянтах у Даласе, 25-гадовы Міка Джонсан, як высьветлілася, зьяўляецца ваеннаслужачым запасу, які прайшоў Аўганістан.

Ад сакавіка 2009 па красавік 2015 году Джонсан служыў у арміі ЗША рэзэрвістам ў званьні радавога першага клясу. Зь лістапада 2013 па ліпень 2014 году ён знаходзіўся ў камандзіроўцы на тэрыторыі Аўганістана.

У чацьвер у Даласе пяцёра паліцэйскіх былі забітыя і яшчэ сямёра атрымалі раненьні ў выніку стральбы са снайпэрскіх вінтовак падчас пратэстаў супраць забойства паліцыяй двух чарнаскурых грамадзян.

У часе спэцапэрацыі паліцыі ўдалося арыштаваць трох падазраваных, чацьвёрты — Міка Джонсан — схаваўся ў гаражы і пасьля шматгадзіннага супрацьстаяньня быў забіты пры дапамозе выбуховага прыстасаваньня падчас штурму будынка, дзе ён хаваўся.

Падчас перамоваў з паліцыяй Джонсан заявіў, што дзейнічаў у адзіночку і хацеў забіваць «белых людзей, у першую чаргу, паліцэйскіх».

Па зьвестках паліцыі, Джонсан жыў у прыгарадзе Даласу, у яго не было крымінальнага мінулага, у сувязях з экстрэмістамі ён таксама ня быў заўважаны.

Імёны затрыманых пакуль не называюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG