Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўскі праспэкт у Кіеве перайменавалі ў Сьцяпана Бандэры


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сёньня Кіеўская гарадзкая рада зьмяніла назвы яшчэ 10 вуліц і праспэктаў.

Рашэньне аб перайменаваньні Маскоўскага праспэкту ў праспэкт імя Сьцяпана Бандэры было прынята большасьцю галасоў. Такім чынам ушанавалі памяць лідэра Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў у гады нацыянальных вызваленчых рухаў.

«У цэлым сёньня дэпутаты Кіеўская рада перайменавалі 10 вуліц. Адносна зьяўленьня ў сталіцы вуліцы ў гонар Рамана Шухевіча, то гэтае пытаньне вырашылі перанесьці з-за заўваг профільнай камісіі», — цытуе інфармацыйнае агенцтва УНІАН дэпутата Кіеўскай гарадзкой рады ад партыі «Свабода» Юрыя Сірацюка.

Раней Камісія па пытаньнях найменьняў рэкамэндавала Клічко ўнесьці ў Кіеўскую раду зварот аб перайменаваньні чатырох вуліц, двух праспэктаў і завулку.

У прыватнасьці, вул. Баўмана — на вул. Януша Корчака, вул. Ванды Васілеўскай — на вул. Зьмяенкі, вул. Кутузава — на вул. Генэрала Алмазава, вул. Суворава — на вул. Міхаіла Емяльянавіча-Паўленкі, зав. Кутузава — на вул. Яўгена Гуцалы, праспэкт Ватуціна — на праспэкт Рамана Шухевіча і праспэкт Маскоўскі — на праспэкт Сьцяпана Бандэры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG