Лінкі ўнівэрсальнага доступу

16 год бязь Дзьмітрыя Завадзкага


Дзьмітры Завадзкі
Дзьмітры Завадзкі

Сёньня 16-я гадавіна зьнікненьня беларускага тэлеапэратара, супрацоўніка Грамадзкага расейскага тэлебачаньня ОРТ (цяпер — Першы канал) Дзьмітрыя Завадзкага.

На момант зьнікненьня яму было 27 гадоў. 27 лістапада 2003 году суд Фрунзенскага раёну Менску прызнаў Завадзкага памерлым, хоць цела яго не было знойдзена ні тады, ні цяпер.

Як паведамляе БелаПАН, увесну гэтага году Сьвятлана Завадзкая двойчы зьвярталася ў Сьледчы камітэт па інфармацыю пра крымінальную справу, зьвязаную з выкраданьнем яе мужа. Яна таксама прасіла СК даць ёй копіі дакумэнтаў па справе, якія неабходныя для абскарджаньня дзеяньняў або бязьдзейнасьці органаў крымінальнага перасьледу. У адказ на гэта прашэньне ў Сьледчым камітэце ёй заявілі, што вытворчасьць па крымінальнай справе прыпыненая і закон не прадугледжвае права пацярпелага атрымліваць копіі працэсуальных дакумэнтаў.

Дзьмітры Завадзкі
Дзьмітры Завадзкі

Раніцай 7 ліпеня 2000 году Завадзкі выехаў з дому ў Нацыянальны аэрапорт Менск сустракаць журналіста Паўла Шарамета, які прылятаў з Масквы. З таго часу апэратара ніхто ня бачыў. Яго аўтамабіль быў знойдзены ў аэрапорце.

У 2002 годзе Менскі абласны суд прызнаў вінаватай у выкраданьні Завадзкага групу былога байца спэцпадразьдзяленьня МУС «Алмаз» Валерыя Ігнатовіча, які сустракаўся з Завадзкім ў Чачні. Ігнатовіч асуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне.

У пачатку 2000-х гадоў былі апублікаваныя дакумэнты, зь якіх вынікала, што з апазыцыйнымі палітыкамі і грамадзкімі актывістамі расправіўся спэцыяльна створаны для гэтага «эскадрон сьмерці». Сярод датычных да выкраданьняў згадваўся былы кіраўнік МУС Юры Сівакоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG