Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Швайцарыі затрыманы эрытрэец, які спрабаваў трапіць у краіну ў валізцы


Афрыканец спрабаваў трапіць у Швайцарыю ў багажы ВІДЭА
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:45 0:00

Афрыканец спрабаваў трапіць у Швайцарыю ў багажы ВІДЭА

Швайцарскія памежнікі затрымалі 21-гадовага эрытрэйца, які спрабаваў прабрацца ў паўднёвую частку краіны ў багажы на цягніку зь Італіі.

Як паведамляе Асашыэйтэд прэс, гэтая тактыка якія раней не адзначалася ў мігрантаў, якія спрабуюць дабрацца да Паўночнай Эўропы.

Відэа, разьмешчанае ў сеціве, паказвае руку мужчыны, а затым рукі і галаву, якія тырчаць зь мяшка ў той час, калі ён спрабуе адкрыць яго знутры. Затым пры дапамозе памежніка ён здолеў вылезьці з мяшка.

Інцыдэнт паказвае на што гатовыя пайсьці мігранты, каб дабрацца да часткі Эўропы, якую яны лічаць больш спрыяльнай да іх. Італія і Грэцыя былі асноўнымі краінамі, праз якія сотні тысяч мігрантаў і ўцекачоў спрабавалі патрапіць ў Эўропу за апошні год. Праз Міжземнае мора ў Італію прабіраліся афрыканцы, у той час як маршрут праз Грэцыю выкарыстоўвалі ў асноўным сырыйцы, аўганцы і іракцы.

Прадстаўнік памежных уладаў Швэйцарыі паведаміў, што мужчына быў затрыманы ў панядзелак увечары на пляцоўцы ў паўднёвай частцы горада К’яса і адпраўлены назад у Італію, таму што вырашыў не прасіць прытулку. Паводле супрацоўніка памежнай службы, ужо былі выпадкі, калі людзі спрабавалі прабрацца ў краіну ў багажніку аўтамабіля, але ўпершыню знаходзяць кагосьці ў валізцы.

Раней апублікаваныя дадзеныя фэдэральнай мытнай службы Швэйцарыі паказваюць нядаўні ўсплёск колькасьці мігрантаў — у асноўным эрытрэйцаў, а таксама самалійцаў і нігерыйцаў. Больш за 3 400 чалавек былі затрыманыя з 30 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG