Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 5 ліпеня: прэзэнтацыя новага сэзону «Клясыкі каля ратушы з Velcom», прэзэнтацыя гістарычнага альманаху ў Горадні


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

На могілках у вёсцы Ваўчо Ўшацкага раёну пахаваюць Валянціну Ўладзімераўну Быкаву, сястру славутага пісьменьніка Васіля Быкава, найбліжэйшую сваячку і захавальніцу ягонай памяці.

Менск. Прэсавая канфэрэнцыя: «Прафіляктыка алькагалізму сярод насельніцтва Рэспублікі Беларусь». Месца правядзеньня — Нацыянальны прэс-цэнтар (вул. Кастрычніцкая, 5). Пачатак аб 11:00.

Менск. Прэс-канфэрэнцыя з нагоды старту «Клясыкі каля ратушы з velcom». Месца правядзеньня — Белдзяржфілярмонія (пр. Незалежнасьці, 50). Пачатак аб 11:00.

Віцебск. Прэзэнтацыя мультфільму «Марк Шагал. Пачатак». Месца правядзеньня — Арт-цэнтар (вул. Путна, 2). Пачатак а 16:00.

Горадня. Прэзэнтацыя дзясятага, юбілейнага, нумару гістарычнага альманаху «Горад Сьвятога Губэрта». Месца правядзеньня — «Цудоўня» (вул. Вялікая Траецкая, 14). Пачатак а 19:00.

У ГІСТОРЫІ:

1120 — Падчас 4-га крыжовага паходу пачалася аблога Канстантынопалю.

1439 — Падпісана Флярэнтыйская царкоўная унія аб аб’яднаньні праваслаўнай і каталіцкай цэркваў пад уладай Папы.

1772 — Расея, Аўстрыя і Прусія заключылі ў Пецярбургу трактат пра падзел Рэчы Паспалітай (Першы падзел).

1811 — Вэнэсуэла абвясьціла незалежнасьць.

1938 — У Магілёве заснаваны Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (пераведзены ў Менск у лістападзе 1963 году).

2001 — У Менску пачаўся Трэці зьезд беларусаў сьвету.

У гэты дзень нарадзіліся:

1818 — нарадзіўся Антон Яленскі, кіраўнік паўстаньня 1863-1864 гадоў на Меншчыне. Адмовіўся падпісаць адрас вернападданства цару (вернападданы адрас да расейскага цара Аляксандра ІІ), які падпісвала мясцовае дваранства ў 1863, і быў арыштаваны 1 чэрвеня 1863. У 1865 быў асуджаны на 15 гадоў катаргі на цяжкія капальныя работы ў Сыбір.

1888 — Гербэрт Спэнсэр Гасэр, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў фізіялёгіі і мэдыцыне (1944).

У гэта дзень памерлі:

1938 — Юры Лістапад, беларускі палітычны дзеяч, публіцыст

1995 — Барыс Сачанка, пісьменьнік, публіцыст

1997 — Васіль Вітка, дзіцячы пісьменьнік

2005 — Яўген Ціхановіч, беларускі мастак

ЁСЬЦЬ НАГОДА

Чэхія — Дзень Кірыла і Мятода

Альжыр, Вэнэсуэла — Дзень незалежнасьці

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Дух партый, смуты і забурэньняў, якімі на працягу ўжо многіх гадоў турбуецца каралеўства Польскае... узбуджаюць справядлівыя асьцярогі да таго, што можа наступіць распад дзяржавы, што інтарэсы суседзяў Польшчы будуць парушаныя, парушаная будзе добрая згода, якая ўсталявалася паміж імі, і ўзбуджаная будзе ўсеагульная вайна... Тым часам дзяржавы, суседнія з Польскай Рэччу Паспалітай, маючы ў дачыненьні да яе патрабаваньні і правы нагэтулькі ж старажытныя, як і законныя, задавальненьня якіх яны ніколі не маглі атрымаць, рызыкуюць страціць гэтыя правы незваротна, калі яны не ўжывуць захадаў да іх гарантаваньня і не прывядуць іх самі ў выкананьне, сукупна з аднаўленьнем спакою і парадку ва ўнутраных справах Рэчы Паспалітай, вызначыўшы яе палітычны лад, больш згодны з інтарэсамі яе суседзяў.

Зь Пецярбурскай Канвэнцыі паміж Расеяй і Аўстрыяй аб першым падзеле Рэчы Паспалітай

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG