Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ працягнуў санкцыі супраць Расеі да канца студзеня 2017 году


Эўрапейскі саюз падоўжыў эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да Расеі да канца студзеня 2017 году.

Як гаворыцца ў прынятым на пасяджэньні Эўрапейскай Рады рашэньні, яно заснавана на ацэнцы рэалізацыі Менскіх пагадненьняў па мірным урэгуляваньні на ўсходзе Ўкраіны.

У ліпені 2014 году ЭЗ і ЗША ўвялі санкцыі супраць абароннага, энэргетычнага і фінансавага сэктараў Расеі, абвінаваціўшы яе ў падтрымцы сэпаратыстаў у Данбасе. У адказ Масква, якая адмаўляе сваё дачыненьне да сэпаратыстаў, увяла эмбарга на пастаўкі прадуктаў з Эўропы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG