Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет у абарону Эдуарда Пальчыса, які адбыўся 9 чэрвеня каля «Валадаркі»

Севярынца, Мікалайчык, Вінярскага судзяць за акцыю салідарнасьці з Джонам Сільвэрам. Абнаўляецца

У Маскоўскім судзе гораду Менску пачаліся адміністрацыйныя працэсы над удзельнікамі пікету ў абарону Эдуарда Пальчыса, які адбыўся 9 чэрвеня каля «Валадаркі».

Актывістаў асудзілі за ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі 9 чэрвеня. Дзяніс Краўчук і Наталя Гарачка прызнавалі ўдзел у пікеце, але спасылаліся на Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якая гарантуе вольнае выказваньне меркаваньняў.

Павал Севярынец у суд не прыйшоў. Якое яму прысуджана пакараньне, невядома. У судзе паведамілі, што «Севярынец атрымае пастанову, тады і даведаецца».

Севярынца судзіла судзьдзя Тацяна Матыль, якая была ў сьпісе неўязных асобаў у краіны Эўразьвязу.

Натальлю Гарачку судзіла судзьдзя Тацяна Пірожнікава. Праваабаронца атрымала штраф — 50 базавых велічынь (10 500 000 рублёў).

Актывіст АГП Дзяніс Краўчук аштрафаваны на 25 базавых велічынь (5 250 000 рублёў).

Дзяніса Краўчука судзілі ўпершыню. «Прысуду чакаў, але спадзяваўся, што штраф будзе меншым. Затое ўражаны, што працэс праходзіў па-беларуску», — сказаў Свабодзе Дзяніс Краўчук.

Актывіст АГП Дзяніс Краўчук, суд над якім ужо пачаўся, запатрабаваў, каб працэс адбываўся на беларускай мове, судзьдзя Максім Сушко хадайніцтва задаволіў.

Сёньня судзяць актывіста АГП Дзяніса Краўчука, сустаршыню БХД Паўла Севярынца, незалежную рэжысэрку Вольгу Мікалайчык, актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага, праваабаронцу Натальлю Гарачку-Басалыгу і актывіста БХД Паўла Пракаповіча.

Напярэдадні за ўдзел у пікеце 9 чэрвеня быў аштрафаваны на 50 базавых велічынь актывіст АГП Антось Жылка.

XS
SM
MD
LG