Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі асудзілі тэракт у аэрапорце Стамбула


Беларускае Міністэрства замежных спраў рэкамэндуе ўстрымлівацца ад наведваньня месцаў зь вялікай колькасьцю людзей, якія могуць стаць мішэньню тэрарыстаў.

Пра гэта заявіла БелТА прадстаўніца МЗС Беларусі Марыя Ваньшына ў сувязі з учорашнім тэрактам у міжнародным аэрапорце Стамбула.

Яна адзначыла, што застаюцца актуальнымі ранейшыя рэкамэндацыі для грамадзянаў Беларусі ўстрымлівацца ад наведваньня паўднёва-ўсходніх правінцый Турэччыны.

«У асноўных курортных зонах Турэччыны абстаноўка зьяўляецца стабільнай і кантраляванай. Праваахоўныя органы краіны прымаюць усе неабходныя меры дзеля бясьпекі турыстаў», — адзначыла Ваньшына.

У адмысловай заяве МЗС Беларусі ў сувязі з тэрактам у Стамбуле гаворыцца, што Беларусь рашуча і катэгарычна асуджае жорсткую атаку тэрарыстаў на міжнародны аэрапорт імя Атацюрка ў горадзе Стамбуле.

«Тэракт у Турэччыне, аналягічныя атакі тэрарыстаў, якія адбыліся раней у Эўропе, яшчэ раз сьведчаць аб высокай ступені пагрозы, якая зыходзіць ад міжнародных тэрарыстаў, якія не прызнаюць межаў і нормаў цывілізацыі. Усясьветная супольнасьць не павінна пакінуць гэты выклік па-за ўвагай», — адзначаецца ў заяве МЗС.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка выказаў спачуваньні прэзыдэнту Турэччыны Рэджэпу Таіпу Эрдагану, родным і блізкім загінулых у выніку тэракту, паведаміла прэзыдэнцкая прэс-служба. Ён адзначыў, што ў Беларусі «узрушаныя вераломнасьцю тэрарыстаў, якія ўчынілі бязьлітасную атаку на пасажыраў і пэрсанал міжнароднага аэрапорта Стамбула».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG