Афіша
Менск — прэзэнтацыя кнігі Янкі Запрудніка «Кантакты», што выйшла ў сэрыі «Бібліятэка «Бацькаўшчыны». Выданьне заснаванае на лістах, што пісалі беларусы з мэтраполіі Янку Запрудніку, і зьяўляецца своеасаблівым працягам выдадзенай у мінулым годзе кнігі Янкі Запрудніка «Па гарачых сьлядах мінуўшчыны. Лісты 1952-1959 гг.». Месца правядзеньня — менская абласная бібліятэка імя Пушкіна (вул. Гікалы, 4). Пачатак а 18-й.
Горадня: Дыскусія «Талакой і грамадой: як наладзіць адносіны бізнэсу з культурай?» . (вул. Савецкая, 7, пачатак 18.30)
У гісторыі
1569 — заключаная Люблінская унія, Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае злучыліся ў фэдэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую.
1660 — перамога войска ВКЛ і Кароны над маскоўскай рацьцю ў бітве пад Палонкаю. Пералом у вайне, пачалося вызваленьне захопленых зямель Вялікага Княства.
1914 — эрцгерцаг Фэрдынанд і яго жонка забітыя ў Сараеве.
1941 — Менск заняты нямецкімі войскамі.
1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Расеяй.
У гэты дзень нарадзіліся
1641 — Марыя Казімера д’Арк’ен, каралева польская й вялікая княгіня літоўская, жонка Яна Сабескага.
1712 — Жан-Жак Русо, францускі філёзаф.
1891 — Павал Валошын, дзяяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, публіцыст.
1923 — Уладзімер Чантурыя, беларускі архітэктар і пэдагог, аўтар «Гісторыі архітэктуры Беларусі да 1917 году».
1941 — Алена Макарэўская, беларуская мовазнаўца, кандыдат філялягічных навук.
У гэты дзень памерлі
1586 — Прымаж Трубар, славенскі першадрукар, перакладнік Бібліі
1794 — Ігнацы Якуб Масальскі, князь, рэлігійны, грамадзкі й палітычны дзяяч Рэчы Паспалітай, мэцэнат
1938 — Барыс Жуковіч, расейскі архівіст, гісторык-археоляг
1942 — загінуў Янка Купала, клясык беларускай літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, выбітны дзяяч беларускага Адраджэньня пачатку XX стагодзьдзя.
Цытата
«...Калісь амэрыканцы, змагаючыся з Англіяй за сваю Незалежнасьць, напісалі на сваім сьцягу несьмяротныя словы: «Амэрыка для амэрыканцаў». І гэта памагло: сягоньня Амэрыка вольная. Павінны пайсьці і мы па яе сьлядох і напісаць агністымі рунамі на сваім сьцягу: «БЕЛАРУСЬ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ!»
Янка Купала
Ужо сёньня, 28 чэрвеня: прэзэнтацыя кнігі Янкі Запрудніка, дзень гібелі Купалы

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Самае папулярнае
1