Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр вядомы беларускі кампазытар Сяргей Картэс


Сяргей Картэс
Сяргей Картэс

На 82-м годзе жыцьця памёр кампазытар Сяргей Картэс. Пра гэта паведаміў яго сын у фэйсбуку.

Міжнародную вядомасьць кампазытару прынесьлі інструмэнтальныя, а таксама вакальныя і вакальна-сымфанічныя цыклі на вершы Яўгена Еўтушэнкі, Янкі Купалы, Максіма Танка, Гарсія Лоркі, Нікаласа Гільена, Ленуара Жака.

Сяргей Альбертавіч Картэс нарадзіўся 18 лютага 1935 у Чылі. Сям’я маці эмігравала з Расейскай імпэрыі ў гэтую краіну, а бацька быў чылійцам. У 1947 годзе сям’я папрасіла савецкае грамадзянства. Яны пераехалі ў Менск у 1955 годзе. Сяргей Картэс скончыў Беларускую кансэрваторыю (1962). З 1966 г. — загадчык музычнай часткі Беларускага тэатра імя Я. Купалы. З 1972 г. музычны рэдактар, галоўны музычны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм». З 1991 года мастацкі кіраўнік опэрнай трупы ў Дзяржаўным тэатры опэры і балету Беларусі. У 1996 годзе установа была падзелена на два самастойныя тэатры: опэры і балету. Картэс узначальваў першы зь іх і на працягу 1996–2002 гадоў зьяўляўся мастацкім кіраўніком-дырэктарам Нацыянальнага тэатру опэры Рэспублікі Беларусь.

З асобай Картэса зьвязана адкрыцьцё беларускага опэрнага мастацтва для эўрапейскай публікі.

Сяргей Картэс — аўтар музыкі да драматычных спэктакляў: «Сэрца на далоні» (І. Шамякін, 1966), «Трыбунал» (А. Макаёнак, 1981). «Раскіданае гняздо» (Я. Купала, 1972), «Віцебскія званы» (У. Караткевіч, 1974). «Брама неўміручасьці» (К. Крапіва, тэкст песень А. Вольскага, 1974), «Не страляйце ў белых лебедзяў» (Б. Васільеў, 1978). «Трывога» (А. Петрашкевіч, 1978). «Кастусь Каліноўскі» (У. Караткевіч, 1979) і іншых.

Таксама Сяргей Картэс напісаў музыку да двух дзясяткаў фільмаў, сярод якіх — «Чорны замак Альшанскі», «Вазьму твой боль», «Раскіданае гняздо» і іншыя.

Песняры — А хто там ідзе?

Тэлеспэктакль «Сымон-музыка» (1976)

«Раскіданае гняздо»

«Чорны замак Альшанскі»

«Вазьму твой боль»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG