Амапаўцы былі запрошанымі акторамі на здымках футурыстычнай опэры. Арганізатары пра ўсё загадзя дамовіліся зь міліцыяй. Але гледачы, якія ня ведалі, якім будзе фінал пэрформансу, адчулі сапраўдны шок: ты прыйшоў на культурнае мерапрыемства, а цябе гоняць на вуліцу — да аўтазака, паведамляе tut.by.
Вядомы менскі мастак, аўтар канцэптуальных праектаў Руслан Вашкевіч здымаў у той момант ўласную вэрсію футурыстычнай опэры «Перамога над Сонцам». Месцам дзеяньня рэжысёр выбраў будынак былога Віцебскай мастацкай вучэльні на вуліцы Марка Шагала, 5.
У нейкі момант у зале выключылі сьвятло, пасьля чаго ў памяшканьне ўварваліся самыя сапраўдныя амапаўцы і пачалі выстаўляць ўсіх з будынку, побач зь якім стаяў аўтазак. Калі гледачы выйшлі на вуліцу, адзін зь вядучых арт-праекту абвясьціў: «Віншую, вы ўсе вольныя». Міліцыя пакінула «сцэну».
Гэты праект, зьняты на відэа, Руслан Вашкевіч плянуе заявіць ад Беларусі для ўдзелу на Вэнэцыянскай біенале сучаснага мастацтва ў 2017 годзе.
У Віцебску на акцыю мастакоў уварваўся АМАП. Аказалася — частка пэрформансу, але гледачы перажылі шок

Самае папулярнае
1