Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства ладзіць летнюю сьпеўную школу


Хоць СЭТ ужо дзесяць год вучыць традыцыйным сьпевам, гэты летнік будзе першым у фармаце «непасрэдна ад носьбітаў, непасрэдна на мясцовасьці».

Хоць СЭТ ужо дзесяць год вучыць традыцыйным сьпевам, гэты летнік будзе першым у фармаце «непасрэдна ад носьбітаў, непасрэдна на мясцовасьці».

Беларускае Студэнцкае этнаграфічнае таварыства зладзіць 11-16 ліпеня «Сьпеўны летнік» на Ганцаўшчыне (Берасьцейская вобласьць). Як распавядае Свабодзе старшыня СЭТ Ганна Сілівончык, такі летнік — новы фармат для таварыства, якое ўжо дзясятак год навучае традыцыйным сьпевам:

«У гэтым годзе ўпершыню вырашылі паспрабаваць правесьці летнік менавіта з аўтэнтычнымі выканаўцамі, — кажа Сілівончык. — Мы запрашаем любых ахвочых. Будуць групы для тых, хто ўжо сьпявае, і для людзей, якія толькі пачынаюць. Таму можна далучацца нават ня маючы сьпеўнага досьведу. Магчыма, да нас яшчэ прыедуць госьці зь Літвы і Латвіі, якія нават змогуць паказаць сьпеўныя традыцыі сваіх краінаў».

Летнік пройдзе ў вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага раёну «ва ўмовах, блізкіх да экспэдыцыйных». Навучаць тамтэйшым сьпевам будуць менавіта мясцовыя выканаўцы.

Жаночым абрадавым сьпевам навучаць удзельніцы сьпеўнага гурту «Хатовічы» з Хатынічаў, мужчынаў жа будуць вучыць пазаабрадавым сьпевам (застольнай, любоўнай лірыцы і іншаму) аўтэнтычныя выканаўцы зь вёскі Задубʼе. Праграма абапіраецца менавіта на сьпевы, сабраныя летась у экспэдыцыі. Акрамя сьпеваў заплянаваныя лекцыі, прагляды этнаграфічных фільмаў і заключальная вечарына.

Удзел у летніках платны, каля 50-70 недэнамінаваных тысяч (5-7 дэнамінаваных рублёў) на дзень плюс асобная аплата дарогі. Падаць заяўку (форма тут ) трэба да 27 чэрвеня. Пасьля ўзгадненьня заяўкі арганізатары адашлюць навучальныя матэрыялы, зь якімі трэба азнаёміцца да пачатку летніка. Таксама шукаюцца два чалавекі, якія ўмеюць смачна гатаваць.

У СЭТ спадзяюцца, што такія летнікі стануць штогадовымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG