Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 25 чэрвеня 2016: Джаз пад адкрытым небам у Горадні і Менску; бой на «Лініі Сталіна»


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

На адкрытай пляцоўцы Новага замку ў Горадні пройдзе фэстываль джазавай музыкі «Grodno Jazz 2016», у якім выступяць трыё Вячаслава Ганэліна; Юзэф Скшэк, мультыінструмэнталіст з Польшчы; і шматлікія выканаўцы зь Беларусі. Пачатак а 19.00.

На плошчы Свабоды ў Менску пройдзе джазавы канцэрт, у якім выступяць Элена Міндру з Румыніі, джазавы аркестар «Вэнэта» з Італіі і трыё Анатоля Тарана зь Беларусі. Пачатак а 20.00.

У загарадным комплексе «Камарова» каля Менску пачнецца двухдзённы музычны фэстываль «Купальскае кола 2016». Пачатак канцэртаў а 14.00.

У Менску адбудзецца генэральная рэпэтыцыя параду на Дзень Незалежнасьці.

На «Лініі Сталіна» адбудзецца рэканструкцыя бою Другой сусьветнай вайны пад назвай «Менскі ўмацаваны раён. Лета 41-га». Пачатак а 14.00.

У Празе беларусы, якія жывуць у Чэхіі, адсьвяткуюць Купальле.

У гісторыі:

1840 — загадам расейскага цара Мікалая I на тэрыторыі Беларусі ўведзенае імпэрскае заканадаўства. Канчаткова спыненае дзеяньне Трэцяга статуту ВКЛ.

1905 — нарадзіўся Пятрусь Броўка, беларускі грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, паэт і перакладчык. Быў галоўным рэдактарам першай энцыкляпэдыі ў 12-ці тамах.

1925 — у Сэйме Польшчы пасьля расколу Беларускага пасольскага клюбу заснаваны пасольскі клюб пад назвай Беларуская сялянска-работніцкая грамада.

1941 — Фінляндыя ўступіла ў вайну на баку нацысцкай Нямеччыны.

1946 — пачаў дзейнічаць Сусьветны банк.

1950 — пачалася вайна ў Карэі.

1953 — у Маскве арыштаваны Лаўрэнці Берыя.

У памяці:

2011 — памёр Раман Тармола-Мірскі, беларускі паэт.

Цытата:

«Яны толькі ў Рыме ўвайшлі ў фазу
напраўду дзікага трансу й джазу —
іх сябра адкінуўся ад перадозу
і ўсе наклаліся хто як мог.
Нонстоп ужывалі таблеткі й траўку,
штодня распадаючыся на кавалкі,
забыўшы на ночы, на дні і на ранкі,
бо смутак хвалямі біў цераз край.

Калі не трымае не сьвеце нічога,
ты дзёрзка гуляеш у д’ябла і бога.
Яны разумелі што кайф ненадоўга,
ды хуткая лепш за павольную сьмерць.
Узыход раскрываў свой чырвоны веер
калі на сустрэчнай ўляцелі ў трэйлер.
Напэўна і іхні нябесны Геймер
стаміўся ад гэтай гульні.»

Сяргей Прылуцкі, фрагмэнт верша «Джаз» (2009).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG