Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незабыўны камэнтатар Эўра-2016 з Ісьляндыі: «Я проста страціў галаву!»


Пірог "Эўра-2016"
Пірог "Эўра-2016"

Рэакцыя ісьляндзкага камэнтатара ў канцы матчу Ісьляндыі з Аўстрыяй (2: 1) зрабілася хітом Інтэрнэту. Значна менш вядома тое, што сам камэнтатар – былы футбаліст.

Гэтае відэа, якое літаральна ўзарвала інтэрнэт, выклаў у Фэйсбук наш калега Сяргей Шупа.

Як піша tribuna.com, 41-гадовы Гудмундур Бэнэдыктсан, былы форвард зборнай Ісьляндыі, некалькі разоў выйграваў чэмпіянат з «Рэйк’явікам» і «Валюрам». Апошні матч за Ісьляндыяй ён правёў у 2001 годзе (у суме — 10 матчаў за зборную і 2 галы), а кар’еру скончыў толькі ў 2009-м. Адразу пасьля гэтага Гудмундур пераключыўся на трэнэрскую працу і камэнтаваньне матчаў — пад псэўданімам Гума Бэн.

Вось як Бэнэдыктсан апісвае пачуцьці пасьля другога голу Ісьляндыі:

«Я проста страціў галаву. Арганізм як быццам пачаў працаваць са збоямі. Гэта быў адзін з тых момантаў, калі ты наогул сябе не кантралюеш. Гэта значыць, я чуў сябе, разумеў, што кажу, што гэта мой голас, але я ўвогуле не ўсьведамляў, што менавіта я кажу. Гэта было вар’яцтва. Я марыў пра такі моманце з самага дзяцінства, але ў часе маёй кар’еры Ісьляндыя нават не была блізкая да выхаду ў фінальную частку Эўра або чэмпіянату сьвету. А цяпер я бачу, як ўвасабляецца мара».

Вось як перакладаецца цяпер ужо знакаміты маналёг камэнтатара з ісьляндзкай мовы:

«Там куча вольнай прасторы! Тэадор Эльмар адзін у гэтай частцы поля! Яны выбягаюць тры ў два! Эмі! Бяжы ў штрафную!Эмі!

Ahhh ... Yes ... Yes ... Yes ... YES ... YES ... Jarghaah ... Мы выйграем! Мы выходзім у 1/8 фіналу! Мы прабіваецца ў плэй-оф! Мы абыгрывае Аўстрыю!

Голас проста зьнік! Але якая розьніца ?! Мы выйшлі! Арнор Траўстасон забіў, Ісьляндыя — два, Аўстрыя — адзін!

Што там?! Прагучаў фінальны сьвісток! Ніколі, ніколі яшчэ я не адчуваў сябе так выдатна! Арнор Траўстасан прынёс нам першую перамогу! Ніколі не здавацца, ніколі не прайграем! Першая перамога — гэта ўжо факт. Ісьляндыя — два, Аўстрыя — адзін! Дзякуй, што прыйшлі, Аўстрыя! Дзякуй, што прыйшлі!»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG