Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанія на рэфэрэндуме вырашае, ці заставацца ў складзе Эўразьвязу


У Брытаніі пачынаецца галасаваньне на рэфэрэндуме аб тым, ці заставацца краіне ў складзе Эўрапейскага Зьвязу. Участкі для галасаваньня адкрываюцца а 7-ай раніцы і будуць працаваць да 10-й вечара, паведамляе ВВС.

Гэта — усяго трэці агульнанацыянальны рэфэрэндум у гісторыі Злучанага Каралеўства. Яму папярэднічала бурная агітацыйная кампанія, якая доўжылася чатыры месяцы і падчас якой прыхільнікі выхаду Брытаніі з ЭЗ аб’ядналіся пад лёзунгам Vote Leave ( «Галасуй за выхад»), а галоўным лёзунгам іх праціўнікаў стаў Remain («Застацца»).

Экзыт-полаў на гэтым рэфэрэндуме ня будзе. Канчатковы вынік павінен быць вядомы да 7-ай раніцы 24 чэрвеня.

Для ўдзелу ў гэтым рэфэрэндуме зарэгістраваліся амаль 46,5 мільёна чалавек — рэкордная для брытанскіх выбараў лічба.

Выбарцы будуць ставіць крыжык насупраць аднаго з двух пытаньняў у бюлетэні: «Ці павінна Злучанае Каралеўства застацца чальцом Эўрапейскага Зьвязу?» або «Ці павінна Злучанае Каралеўства выйсьці з Эўрапейскага зьвязу?»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG