Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея можа цалкам забараніць пастаўкі малочнай прадукцыі зь Беларусі


Кіраўнік Расьсельгаснагляду Сяргей Данкверт правёў перамовы з намесьнікам міністра сельскай гаспадаркі Беларусі Аляксандрай Субоцінай адносна якасьці малочнай прадукцыі, якая патрапляе зь Беларусі ў Расею.

Як паведамляе прэс-служба ведамства, падчас сустрэчы расейскі бок заклікаў Менск да экстраных мераў па недапушчэньні ўвозу ў Расею прадукцыі неадпаведнай якасьці і бясьпекі. У адваротным выпадку Рассельгаснагляд гатовы пайсьці на крайнія меры і цалкам зачыніць расейскі рынак для беларускай малочнай вытворчасьці.

«У выпадку паўторных выяўленьняў названых адхіленьняў у прадукцыі Рассельгаснагляд будзе вымушаны ўвесьці абмежаваньні на пастаўкі малочнай прадукцыі зь Беларусі ў цэлым альбо з асобных прадпрыемстваў», — цытуе крыніцу ведамства сайт life.ru.

Раней паведамлялася, што Расьсельгаснагляд разглядае магчымасьць увядзеньня забароны на пастаўкі сухога малака з Беларусі. Расейскія спэцыялісты ўгледзелі ў імпартнай прадукцыі прыкметы невыкананьня тэхнічнага рэглямэнту пры вытворчасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG