Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп звольніў мэнэджэра сваёй выбарчай кампаніі


Коры Левандоўскі глядзіць на Доналда Трампа падчас прэсавай канфэрэнцыі апошняга ў Флорыдзе 15 сакавіка 2016 году.
Коры Левандоўскі глядзіць на Доналда Трампа падчас прэсавай канфэрэнцыі апошняга ў Флорыдзе 15 сакавіка 2016 году.

Гілары Клінтан значна апярэджвае Трампа па зборы сродкаў на выбарчую кампанію

Доналд Трамп, меркаваны рэспубліканскі кандыдат на пасаду прэзыдэнта ЗША, звольніў мэнэджэра сваёй выбарчай кампаніі Коры Левандоўскага.

Звальненьне Левандоўскага, які дапамог Трампу выйграць папярэднія выбары па ўсёй краіне, адбылося на фоне паведамленьняў пра рознагалосьсі паміж ім і зноў прынятымі на працу дарадцамі Трампа. Гаворка ішла пра тое, як павысіць прывабнасьць Трампа для выбарцаў на ўсеагульных выбарах 8 лістапада.

На пачатак чэрвеня Трамп сабраў 1,29 мільёна даляраў на сваю кампанію. Па гэтым паказьніку ён значна адстае ад меркаванага кандыдата партыі дэмакратаў Гілары Клінтан, якая сабрала 42 мільёны даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG