Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія футбольныя заўзятары зьвязаныя з Крамлём, — The Guardian


Паводле аўтарытэтнага ангельскага выданьня The Guardian ва ўрадзе Вялікабрытаніі мяркуюць, што расейскія футбольныя фанаты, якія ўчынілі беспарадкі ў францускім Марсэлі падчас чэмпіянату Эўропы па футболе, наўпрост зьвязаныя з расейскімі ўладамі і нават з’яўляюцца супрацоўнікамі расейскіх сілавых структур.

Паводле The Guardian да такой высновы прыйшлі ангельскія адмыслоўцы пасьля вывучэньня акаўнтаў ресейскіх заўзятараў у сацыяльных сетках.

«Гэта падобна па працяг пачатай Пуціным гібрыднай вайны», — цытуе The Guardian суразмоўцу з ураду Вялікабрытаніі. Выданьне адзначае добрую скаардынаванасьць дзеяньняў расейскіх футбольных фанатаў падчас падзей 11 чэрвеня і ў наступныя дні. У тым ліку зьвяртаецца ўвага на тое, што пасьля сутычак з удзелам расейскіх і ангельскіх заўзятараў у твітэры праз фэйкавыя акаўнты пачала распаўсюджвацца інфармацыя, паводле якой сутычкі былі справакаваныя ангельскімі заўзятарамі.

«Цяжка скажаць, што гэта было сплянавана Крамлём, але мы бачым, што частка зь іх служаць у сілавых ведамствах Расеі», — цытуе The Guardian крыніцу ва ўрадзе краіны, якая выказалася пра расейскіх заўзятараў.

Паводле «Інтэрфакс» прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў назваў публікацыю The Guardian прыкладам таго «да чаго некаторыя даходзяць у сваёй русафобскай гістэрыцы». Падчас бойкі ў порце Марсэля 11 чэрвеня атрымаў траўмы і памёр у шпіталі адзін футбольны заўзятар з Вялікабрытаніі, усяго ў сутычках некалькі дзесяткаў чалавек атрымалі траўмы.

14 чэрвеня француская паліцыя спыніла аўтобус з расейскімі заўзятарамі, якія накіроўваліся ў Ліль на матч Расея-Славаччына. Пасажыраў і кіроўцаў затрымалі і адправілі ў Марсэль для правядзеньня сьледчых дзеяньняў у сувязі з масавымі беспарадкамі, якія адбыліся ў горадзе пасьля сустрэчы зборных Расеі і Англіі 11 чэрвеня.

Зборныя Расеі і Англіі ў першым туры Эўра-2016 згулялі ўнічыю — 1:1. Заўзятары расейскай і ангельскай зборных зладзілі шэраг сутыкненьняў у Марсэлі, у выніку якіх пацярпела каля 40 чалавек. Акрамя таго, расейскія фаны напалі на заўзятараў ангельскай зборнай ужо непасрэдна на стадыёне. У сувязі з гэтым УЭФА наклаў на Расею адтэрмінаваную дыскваліфікацыю і аштрафаваў расейскі футбольны саюз на 150 тысяч эўра. Адтэрмінаваная дыскваліфікацыя ператворыцца ў рэальную ў выпадку, калі на чэмпіянаце Эўропы па футболе паўторацца беспарадкі, арганізаваныя расейскімі фанатамі пасьля матчу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG